21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадстаўлена на 20-й міжнароднай выстаўцы "Турызм і Падарожжы", якая праходзіць з 20 па 22 красавіка ў Казахстане, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва па турызме.
Прадстаўнікі туріндустрыі Беларусі прымаюць удзел у выстаўцы ў рамках работы нацыянальнага стэнда. Турыстычны патэнцыял прэзентуюць Нацыянальнае агенцтва па турызме і інфармацыйны партал медыцынскіх паслуг "Клінікі Беларусі".
Спецыялісты прадастаўляюць падрабязную і наглядную інфармацыю аб турыстычным патэнцыяле краіны, медыцынскім турызме, санаторна-курортным лячэнні, аграэкатурызме, багацці і разнастайнасці прыродных рэсурсаў, гісторыка-культурнай спадчыне.
Мерапрыемства праводзіцца з 2001 года. Экспазіцыя з'яўляецца самай буйной прафесійнай пляцоўкай па турызме ў Цэнтральнай Азіі і галоўнай падзеяй тургаліны краіны. За 19 гадоў правядзення ў выстаўцы прынялі ўдзел кампаніі і арганізацыі з 63 краін. Менавіта тут міжнародныя і лакальныя кампаніі ацэньваюць патрэбнасць рынку і інтарэс спажыўца, вывучаюць канкурэнтнае асяроддзе, знаходзяць новыя дзеючыя інструменты павышэння прыбытку, выбудоўваюць стратэгію далейшай работы.