Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2022

Беларусь прадоўжыла харчовае эмбарга на тавары з заходніх краін да сярэдзіны 2023 года

Беларусь прадоўжыла харчовае эмбарга на тавары з заходніх краін да сярэдзіны 2023 года
Фота з архiва

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыла харчовае эмбарга на тавары з заходніх краін яшчэ на паўгода. Гэта рэгламентавана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2022 года нумар 865, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, да 30 чэрвеня 2023 года ўключна прадаўжаецца дзеянне пунктаў 1 і 3-5 пастановы ўрада ад 6 снежня 2021 года нумар 700 "Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў", якая рэгламентуе ўвядзенне харчовага эмбарга адносна шырокага пераліку тавараў, вырабленых у краінах, якія рэалізуюць дыскрымінацыйную палітыку і ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да Беларусі. Забарона на ўвоз распаўсюджваецца на шэраг тавараў з Еўрапейскага саюза, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі.

У пераліку забароненых тавараў - свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), бульба, цыбуля, морква, буракі, капуста, яблыкі, арэхі, тлушч свіны і тлушч свойскай птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншыя жывёльныя маслы, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі