Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2017

Беларусь плануе захаваць золатавалютныя рэзервы на ўзроўні не меншым як $6 млрд у 2018 годзе

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе захаваць золатавалютныя рэзервы на ўзроўні не меншым як $6 млрд у 2018 годзе. Аб гэтым 3 верасня паведаміў у праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў першага намесніка міністра, на наступны год сфарміраваны практычны бездэфіцытны плацежны баланс. "Мы плануем захаваць золатавалютныя рэзервы на ўзроўні не меншым як $6 млрд. Абслугоўваць будучыя знешнія плацяжы ў аб'ёме большым як $3 млрд збіраемся за кошт работы эканомікі", - сказаў Дзмітрый Крутой.

У наступным годзе Беларусь не плануе прыцягваць новыя знешнія пазыкі. Першы намеснік міністра сказаў, што "з буйных напрамкаў засталіся два траншы Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця". Акрамя таго, "адкрыта невялікае акно на рынку еўрабондаў". Беларусь будзе сачыць за сітуацыяй і пры магчымасці скарыстаецца спрыяльным момантам.

Дзмітрый Крутой спрагназаваў таксама курс беларускага рубля на пачатак і канец 2018 года - "аслабленне мы бачым у дыяпазоне ўсяго толькі 5-6 працэнтаў". Першы намеснік міністра растлумачыў, што курс непасрэдна звязаны з тэмпам інфляцыі, які вызначаны на ўзроўні да 7 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі