Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Стд 2016

Беларусь плануе стварыць сістэмы садзейнічання ўзаемнаму гандлю з шасцю краінамі ў 2016 годзе

26 студзеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь плануе стварыць у 2016 годзе сістэмы садзейнічання ўзаемнаму гандлю з шасцю краінамі, паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мэтах удасканалення мытных аперацый у 2016 годзе запланавана стварэнне сістэм садзейнічання ўзаемнаму гандлю з Турцыяй, Славакіяй, Італіяй, Польшчай, Літвой і Кітаем", - адзначыў Юрый Сянько.

Паводле яго слоў, з пералічанымі краінамі рух наперад у пытанні стварэння сістэм садзейнічання ўзаемнаму гандлю значны. "З тымі краінамі, дзе ў нас актыўна развіваецца гандаль і неабхода спрасціць пэўныя фармальнасці, мы ідзём на тое, каб арганізаваць узаемны абмен інфармацыяй, які дасць магчымасць мінімізаваць часавыя рамкі праверачных мерапрыемстваў на нашым баку або нашых грузаў на іншым баку. Гэта значыць усе аперацыі будуць праводзіцца ўзаемна", - растлумачыў старшыня ДМК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі