Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Лют 2018

Беларусь плануе правесці road show еўрабондаў у ЗША і Еўропе з 15 лютага

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе правесці road show еўрабондаў у ЗША і Еўропе з 15 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

У ведамстве расказалі, што прадстаўнікі Мінфіна з 15 лютага правядуць серыю сустрэч з патэнцыяльнымі інвестарамі. Арганізатарамі выступяць Citi і Raiffeisen Bank International AG. Суарганізатарам будзе Банк развіцця Беларусі.

Прапануюцца да размяшчэння еўрааблігацыі, намініраваныя ў доларах, мяркуемым тэрмінам абарачэння 10-12 гадоў.

Канкрэтныя тэрміны размяшчэння беларускіх еўрааблігацый і аб'ём эмісіі будуць вядомы пазней, падкрэслілі ў прэс-службе.

Як раней паведамлялася, Беларусь плануе размясціць еўрааблігацыі на $600 млн у I паўгоддзі 2018 года.

У 2017 годзе Беларусь размясціла еўрааблігацыі ў аб'ёме $1,4 млрд. Еўрабонды былі размешчаны двума траншамі даходнасцю на ўзроўні 7,125 працэнта і 7,625 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі