9 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь плануе правесці ў Маскве маштабнае мерапрыемства для расійскіх інвестараў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках сустрэчы кіраўніка дыпмісіі Дзмітрыя Крутога з дырэктарам Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі Дзмітрыем Красоўскім.
Дзмітрый Крутой і Дзмітрый Красоўскі падрабязна абмеркавалі інвестыцыйны клімат у Беларусі і на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза ў якасна змененых геапалітычных умовах. Былі намечаны напрамкі актывізацыі работы па прыцягненні расійскіх інвестыцый у беларускую эканоміку з улікам вяртання капіталаў з заходніх рынкаў і рэалізацыі значных кааперацыйных праектаў. Разгледжаны вопыт укаранення прэферэнцыйных рэжымаў у Расіі.
"Абмеркавалі таксама ход падрыхтоўкі маштабнага мерапрыемства для расійскіх інвестараў у Маскве, якое запланавана на лістапад бягучага года", - сказалі ў прэс-службе.