Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Врс 2022

Беларусь плануе пастаўляць у Манголію прадукты харчавання і фармацэўтычныя тавары

Беларусь плануе пастаўляць у Манголію прадукты харчавання і фармацэўтычныя тавары
Фота "Белінтэрэкспа" БелГПП

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Улан-Батары прайшоў беларуска-мангольскі эканамічны форум, прымеркаваны да работы нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на 27-й міжнароднай выстаўцы Ulaanbaatar Partnership. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" БелГПП.

На форуме Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Манголіі Дзмітрый Гарэлік падкрэсліў, што патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі знаходзіцца на высокім узроўні. "Тавараабарот штогод прырастае. Больш за 99 працэнтаў ад яго аб'ёму складае беларускі экспарт у Манголію. Асабліва добрыя перспектывы на мангольскім рынку мае прадукцыя харчовай прамысловасці, машынабудавання, фармацэўтыкі. Мы нацэлены на далейшае актыўнае развіццё гандлю, у тым ліку дзякуючы ўдзелу нашых кампаній у выстаўцы ва Улан-Батары", - заявіў пасол.

Прэзідэнт Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты Манголіі Атгандаваа Амартуўшын падзякаваў Беларусі за праяўленую цікавасць да выстаўкі Ulaanbaatar Partnership. "Кампаніі з Беларусі трэці раз удзельнічаюць у гэтым мерапрыемстве. Пры гэтым партнёрскія адносіны па лініі гандлёва-прамысловых палат Манголіі і Беларусі прадаўжаюцца больш за 20 гадоў", - адзначыў ён.

У рамках форуму адбылася кантактна-кааперацыйная біржа (b2b-перагаворы) з прадстаўнікамі мангольскага бізнесу і сустрэчы кампаній-экспанентаў з кіраўніцтвам мангольскіх кампаній.

У нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на выстаўцы прымаюць удзел 27 кампаній. Машынабудаўнічую галіну прадстаўляюць прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці: "Бабруйскаграмаш", "Гомсельмаш", Мінскі аўтамабільны завод,  Мінскі электратэхнічны завод імя В.І. Казлова і БЕЛАЗ. Навуковая сфера прадстаўлена арганізацыямі НАН Беларусі: Інстытут мяса-малочнай прамысловасці, Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі, "НВА Цэнтр", Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў. Фармацэўтычны напрамак прадстаўляюць прадпрыемствы холдынга "Белфармпрам": "Белмедпрэпараты", Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў і "Мінскінтэркапс".

Таксама ўдзельнічаюць прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам". У экспазіцыі прадстаўлены шырокі рад мяса-малочнай прадукцыі, кандытарскіх вырабаў, алкагольных напіткаў і навукова-тэхнічных распрацовак ад прадпрыемстваў і навуковых арганізацый краіны.

Арганізатар экспазіцыі - Беларуская гандлёва-прамысловая палата, выставачны аператар - выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП. Экспазіцыя праходзіць пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Манголіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі