Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліп 2016

Беларусь плануе нарасціць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай

12 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь плануе нарасціць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін.

На гэты момант у Кітай сваю прадукцыю экспартуюць 17 беларускіх малочных прадпрыемстваў. Яшчэ 20, паводле слоў намесніка міністра, рыхтуюцца атрымаць права пастаўляць у КНР сухое малако, малочную прадукцыю, сыры. Аляксандр Субоцін нагадаў, што Беларусь працуе над тым, каб сертыфікаваць 7 прадпрыемстваў на права экспарту ў КНР мяса ялавічыны і птушкі. Акрамя таго, у планах пачаць пастаўкі на рынак Інданезіі. Сёння спецыялісты гэтай краіны пачалі аўдыт двух малочных прадпрыемстваў. У перспектыве да іх падключацца яшчэ 6.

Беларускія вытворцы робяць поспехі і ў асваенні рынкаў Еўропы. Цяпер у ЕС сваю прадукцыю могуць пастаўляць пяць малочных прадпрыемстваў. У будучым да іх плануе далучыцца кампанія "Марозпрадукт" - вытворца марожанага і замарожаных прадуктаў.

"Беларусь імкнецца пастаўляць сваю прадукцыю на розныя рынкі. І тое, што мы туды ўваходзім у такі складаны час, сведчыць аб тым, што і вытворчасць і ўзровень якасці ў нас адпаведныя", - падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што ў мяса-малочнай прамысловасці краіны праводзіцца пастаянная работа па паглыбленні перапрацоўкі сыравіны, тэхніка-тэхналагічным перааснашчэнні цэхаў, мадэрнізацыі халадзільнай гаспадаркі, сертыфікацыі, укараненні сістэмы менеджменту бяспекі прадуктаў харчавання ІСО 22000, сістэмы кіравання якасцю прадукцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ІСО 9001, НАССР.

У апошнія гады мяса- і малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы краіны з'яўляюцца пастаяннымі пераможцамі нацыянальных і міжнародных конкурсаў у галіне якасці прадукцыі, такіх як "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь", "Залатая восень", "Прадэкспа", World Food, Superior Taste Award і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі