Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Лют 2024

Беларусь пачынае пастаўляць трактарную тэхніку і камбайны ў Зімбабвэ

Беларусь пачынае пастаўляць трактарную тэхніку і камбайны ў Зімбабвэ
Скрыншот відэа МЗС

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бягучым годзе пачынае пастаўляць трактарную тэхніку і камбайны ў Зімбабвэ па праграме механізацыі фермерскіх гаспадарак. Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Зімбабвэ Ігар Маршалаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Як падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі, адносіны Беларусі і Зімбабвэ развіваюцца вельмі дынамічна. Бакі рэалізуюць трэцюю фазу механізацыі фермерскіх гаспадарак. "У бягучым годзе пачынаем пастаўляць трактарную тэхніку, камбайны", - сказаў ён.

Патэнцыял супрацоўніцтва паміж краінамі Ігар Маршалаў лічыць вельмі вялікім. "У 1980-я гады Зімбабвэ называлі жытніцай Афрыкі. Ім сапраўды патрэбна вялікая колькасць трактароў, камбайнаў. У гэтым годзе яна адна з дзвюх краін Афрыкі, якая забяспечыла сябе пшаніцай, таму ёсць куды развівацца. Мы з задавальненнем будзем аказваць дапамогу Зімбабвэ", - адзначыў ён.

Як паведамлялася, у рамках пачатай у 2020 годзе праграмы па механізацыі ў фермерскія гаспадаркі Зімбабвэ беларускі бок паставіў больш за 1,8 тыс. трактароў і каля 80 збожжаўборачных камбайнаў. Гэта тэхніка дапамагла забяспечыць харчовую бяспеку краіны. Трэцяй фазай праграмы прадугледжана пастаўка сельгастэхнікі на суму звыш $66 млн - больш за 3,7 тыс. адзінак трактарнай тэхнікі і 60 камбайнаў для мясцовых аграрыяў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі