22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Belarus Outlook Session пройдзе ў Лондане 24 кастрычніка, паведаміла сёння дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Наталля Нікандрава ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
"24 кастрычніка ў Лондане будзе праводзіцца мерапрыемства Belarus Outlook Session на базе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Плануецца прыцягнуць туды каля 300 удзельнікаў", - адзначыла Наталля Нікандрава.
Яна падкрэсліла, што Беларусь не мае намеру адмаўляцца ад правядзення замежных інвестфорумаў. "Мы не адмовіліся ад правядзення мерапрыемстваў за мяжой, таму што гэта таксама вельмі важна - ехаць да інвестара, расказваць пра нашу краіну. Але важна таксама запрасіць інвестараў у Беларусь, каб яны прыехалі, паглядзелі, азнаёміліся з кампаніямі, якія працуюць тут", - расказала Наталля Нікандрава. Паводле яе слоў, менавіта таму было вырашана ў гэтым годзе правесці форум "Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё" ў Мінску.