Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Стд 2023

Беларусь ініцыявала спрашчэнне дэкларавання тавараў у ЕАЭС

Беларусь ініцыявала спрашчэнне дэкларавання тавараў у ЕАЭС
Фота з архiва

26 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь ініцыявала спрашчэнне запаўнення дэкларацыі на тавары пры прымяненні перыядычнага і няпоўнага дэкларавання. Адпаведны праект рашэння Еўразійскай эканамічнай камісіі абмеркаваны на пасяджэнні рабочай групы па мытным дэклараванні пры профільным кансультатыўным камітэце ЕЭК, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе камісіі.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам намесніка дырэктара Дэпартамента мытнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі ЕЭК Нурлана Байназарава. "Па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь прапануецца спрасціць запаўненне шэрага граф дэкларацыі, што абумоўлена асаблівасцямі дэкларавання. Гэта будзе карысна для бізнесу ў бягучых няпростых умовах", - адзначыў ён.

Акрамя таго, эксперты абмеркавалі ініцыятыву Расіі па ўказанні ў заяве аб выпуску тавараў да падачы дэкларацыі звестак аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі па аналогіі з дэкларацыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі