Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2021

Беларусь мае патэнцыял для росту экспарту харчовай і тэкстыльнай прадукцыі ў Рэспубліку Карэя - Садоха

Беларусь мае патэнцыял для росту экспарту харчовай і тэкстыльнай прадукцыі ў Рэспубліку Карэя - Садоха

c30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць вялікія перспектывы для росту экспарту беларускай харчовай і тэкстыльнай прадукцыі ў Рэспубліку Карэя. Такое меркаванне выказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Валерый Садоха ў час відэаканферэнцыі для беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у наладжванні паставак прадукцыі лёгкай і харчовай прамысловасці на рынак Рэспублікі Карэя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе цэнтра.

Валерый Садоха адзначыў вялікія перспектывы для росту экспарту беларускай харчовай і тэкстыльнай прадукцыі ў Рэспубліку Карэя. Ён падкрэсліў, што вытворчыя магчымасці беларускіх прадпрыемстваў дастатковыя, каб задаволіць попыт карэйскага рынку. Ёсць таксама пэўныя пазіцыі тавараў беларускай лёгкай прамысловасці, на якія ёсць попыт на рынках краін азіяцкага рэгіёна. "У Беларусі вырабляецца высокатэхналагічная тканіна, устойлівая да ўздзеяння агню, якая выкарыстоўваецца для пашыву спецыялізаванага форменнага адзення. Кантракт на пастаўку такога матэрыялу ўжо заключаны з заказчыкам на Тайвані", - прывёў прыклад магчымай кааперацыі дырэктар. Таксама эксперт выступіў з прэзентацыяй аб магчымасцях Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС па падтрымцы беларускіх экспарцёраў.

Экспартны патэнцыял прадпрыемстваў беларускай лёгкай прамысловасці і дасягненні канцэрна прадставіў намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Вадзім Ламкоў.

Мерапрыемства прайшло сумесна з Карэйскай асацыяцыяй імпарцёраў (KOIMA) і пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя. У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел больш за 30 беларускіх прадпрыемстваў. У рамках праграмы дзелавога мерапрыемства адбыліся прэзентацыі экспартнага патэнцыялу беларускіх вытворцаў ААТ "Мінскі завод пеністых він", ААТ "Малочны свет", СААТ "Камунарка", РУВГП "Аршанскі льнокамбінат" і іншых прадпрыемстваў харчовай і лёгкай прамысловасці.

З карэйскага боку ўдзел у відэаканферэнцыі прынялі значныя імпарцёры, якія ўваходзяць у склад асацыяцыі KOIMA. Адбылося абмеркаванне парадку атэстацыі, працэдур атрымання сертыфіката адпаведнасці прадпрыемстваў на права паставак мяса-малочнай прадукцыі, прадуктаў харчавання на карэйскі рынак. Супрацоўнікі пасольства Беларусі прадставілі актуальную інфармацыю аб умовах вядзення знешнегандлёвай дзейнасці ў Рэспубліцы Карэя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі