Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае для развіцця сувязей з Калінінградскай вобласцю Расіі

Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае для развіцця сувязей з Калінінградскай вобласцю Расіі17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова зрабіць усё неабходнае для развіцця сувязей з Калінінградскай вобласцю Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанне аднаго з журналістаў, у час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатова зрабіць для Калінінградскай вобласці ўсё, што неабходна, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы не лічым Калінінград чыёйсьці чужой тэрыторыяй. Мы ні ў якім разе не прэтэндуем на ўключэнне Калінінграда ў склад Беларусі - неабавязкова ўключаць у склад, можна наладзіць такія адносіны, што яны будуць не менш цеснымі, чым тая ці іншая зямля ў тваім складзе".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праблем ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю, якія патрабавалі б увагі, няма. У гэтым расійскім рэгіёне жыве немалая колькасць этнічных беларусаў.

Прэзідэнт нагадаў аб прапановах у сферы развіцця сельскай гаспадаркі, якія ён у час наведвання рэгіёна адрасаваў кіраўнікам Калінінградскай вобласці. "Трэба зрабіць так, каб Калінінградская вобласць не завозіла прадукты харчавання", - сказаў ён, дадаўшы, што бачыў нямала пустуючых зямель. "Чаму б не прывесці ў парадак гэтыя землі і не атрымліваць там пэўную колькасць прадуктаў харчавання, забяспечыць сябе. Лічу, што і мы атрымаем ад гэтага пэўны вынік, дывідэнды", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі