Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Сак 2017

Беларусь гатова прадаставіць грузінскім кампаніям самыя выгадныя ўмовы для вядзення бізнесу

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прадаставіць грузінскім кампаніям самыя выгадныя ўмовы для вядзення бізнесу ў краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканомікі нашых краін дапаўняюць адна адну, што дае перавагі ва ўзаемным напаўненні рынкаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Грузінскі бок мае значны патэнцыял экспарту агародніны, фруктаў, віна і іншай паўднёвай прадукцыі. Да таго ж ураджай вашых садоў і палёў можна перапрацоўваць сумесна. З гэтай мэтай мы гатовы прадаставіць грузінскім кампаніям самыя выгадныя ўмовы для вядзення бізнесу на нашай тэрыторыі, у тым ліку ў свабодных эканамічных зонах".

Узаемны інтарэс, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, таксама ўяўляюць пастаўкі беларускай тэхнікі, стварэнне сумесных вытворчасцей і цэнтраў сэрвіснага абслугоўвання. "Важным напрамкам узаемадзеяння з'яўляецца прамысловая кааперацыя. Мы прадаўжаем работу над праектам зборкі ў Грузіі беларускіх трактароў малой магутнасці. Яго рэалізацыя дасць магчымасць забяспечыць фермераў якаснымі і даступнымі па цане сродкамі механізацыі", - адзначыў Прэзідэнт.

Перспектыўным таксама бачыцца ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у мадэрнізацыі ліфтавага абсталявання жылога фонду Грузіі. У прыватнасці, прадпрыемства "Магілёўліфтмаш" прапануе ажыццявіць пілотны праект у адным з раёнаў Тбілісі і ў далейшым распаўсюдзіць яго па ўсёй краіне.

У развіцці прамысловай кааперацыі Беларусь у сваю чаргу разлічвае на падтрымку кіраўніцтва Грузіі пры размяшчэнні дзяржаўных заказаў на сумесна вырабленую прадукцыю. Са свайго боку рэспубліка будзе садзейнічаць павелічэнню лакалізацыі выпускаемай тэхнікі.

"Спадзяюся, што вас зацікавіць наш вопыт у галіне сельскай гаспадаркі. Беларусь уклала нямала сродкаў у стварэнне эфектыўнай мадэлі сельгасвытворчасці, адаптаванай да сучасных рэалій і патрэбнасцей сусветнага рынку. Нашы вучоныя, спецыялісты і практыкі могуць падзяліцца набытымі ведамі, аказаць грузінскім калегам рэальную дапамогу ў развіцці аграрнага сектара", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка і дадаў, што работа па пералічаных напрамках ужо вядзецца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі