9 сакавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова пастаўляць КНДР шырокі спектр прадукцыі. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі на сустрэчы з міністрам замежных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Лі Су Ёнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў Васіль Мацюшэўскі, Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні канструктыўных адносін са сваімі партнёрамі. "Традыцыйна адным з нашых прыярытэтаў з'яўляецца развіццё ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, - падкрэсліў ён. - Упэўнены, што ў гэтай сферы двухбаковыя адносіны маюць вялікі незадзейнічаны патэнцыял".
Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, Беларусь зацікаўлена ў экспарце ў Паўночную Карэю вялікага спектра прадукцыі, уключаючы прадукцыю машынабудавання, нафтахімічнага комплексу і іншыя тавары.
У час гэтага візіту прадстаўнікі КНДР наведаюць буйныя беларускія прадпрыемствы, у ліку якіх Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод і "Амкадор". Гэта, лічыць Васіль Мацюшэўскі, можа стаць сур'ёзным дадатковым імпульсам у развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння.