Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Врс 2018

Беларусь гатова пабудаваць ва Узбекістане заводы па мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі

13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова пабудаваць ва Узбекістане заводы па мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння дамовіліся, што не толькі адрамантуем, мадэрнізуем вашу тэхніку, лятальныя апараты, бранятэхніку, але і тут, на вашай базе, можам ствараць адпаведныя заводы і мадэрнізаваць і Су, і МіГ, і БТР, і танкі - у гэтым рэгіёне шмат гэтай тэхнікі", - сказаў Прэзідэнт.

"Цікавяць вас прадпрыемствы ВПК - калі ласка, яны адкрыты для вас. Патрэбны вам складаныя камандныя комплексы кіравання - мы іх ствараем самі. Яны ў нас на ўзбраенні стаяць. Мы вам створым. Трэба будзе - больш складаную ракетную тэхніку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў сферы бяспекі ў Беларусі няма сакрэтаў ад Узбекістана. "Прэзідэнт разумее, у якім свеце мы сёння жывём, і ставіць задачу па бяспецы і абароне. Калі ў вас ёсць цікавасць да нашых ваенных школ і органаў дзяржаўнай бяспекі - калі ласка, у нас не будзе ад вас ніякіх сакрэтаў", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі