Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2016

Беларусь гатова ўдзельнічаць у мадэрнізацыі эканомікі Туркменістана шляхам паставак тэхнікі

11 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова ўдзельнічаць у мадэрнізацыі эканомікі Туркменістана шляхам паставак сучаснай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай і пасажырскай тэхнікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 мая прадстаўнікам СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, абодва бакі згадзіліся з тым, што патэнцыял нашага партнёрства значна вышэйшы і яго неабходна выкарыстоўваць у поўнай меры. "У кантэксце развіцця транзітна-транспартнай інфраструктуры нам ёсць што прапанаваць туркменскім партнёрам у сферы дарожнага будаўніцтва, праектавання і мадэрнізацыі дарог, газа- і трубаправодаў, будаўніцтва энергетычных аб'ектаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, неабходна выкарыстоўваць узаемны патэнцыял для сумеснай рэалізацыі інфраструктурных праектаў рэгіянальнага маштабу.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што інтарэсам дзвюх краін таксама адпавядае развіццё супрацоўніцтва ў сферах навукі і новых тэхналогій, адукацыі і аховы здароўя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі