Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Май 2016

Беларусь гатова дапамагчы Кубе ў стварэнні сучасных тэлекамунікацыйных і камп'ютарных сістэм

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова дапамагчы Кубе ў стварэнні сучасных тэлекамунікацыйных і камп'ютарных сістэм. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы Мігелем Марыа Дыяс-Канелем Бермудэсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ў адносінах паміж Беларуссю і Кубай адзначаецца высокі ўзровень узаемнага даверу і павагі. Краінамі створана палітычная і эканамічная база для ўзаемадзеяння, заключаны і рэалізуюцца больш як 30 міжнародных дагавораў. "Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай мае трывалы фундамент. Мы выйшлі на высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства, які можа служыць прыкладам для іншых краін", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Прэм'ер-міністр Беларусі канстатаваў, што тавараабарот паміж краінамі няўхільна расце. У 2015 годзе ён склаў $67,3 млн, што больш як у паўтара раза больш у параўнанні з 2014 годам. Пры гэтым двухбаковы гандаль меў збалансаваны характар. Беларускі экспарт склаў $36,3 млн, імпарт - $31 млн. Аднак у першым квартале бягучага года беларускі экспарт уступае аб'ёмам прадукцыі, што закупляецца на Кубе. Андрэй Кабякоў прапанаваў разгледзець варыянты выпраўлення гэтай сітуацыі.

Беларусь і Куба рэалізуюць шэраг узаемавыгадных эканамічных праектаў. Напрыклад, на адным з прадпрыемстваў горада Сант'яга-дэ-Куба манціруецца лінія па зборцы кабін для аўтамабіляў МАЗ, вывучаецца магчымасць сумеснай зборкі на Кубе сельгастэхнікі "Белаграмаш", МАЗ і МТЗ разглядаюць магчымасць адкрыцця на Кубе сваіх прадстаўніцтваў. "Мы разлічваем на рэалізацыю падпісанага кантракта на пастаўку рамкамплектаў для тэхнікі МТЗ, а таксама кантракта на пастаўку тэхнікі МАЗ", - дадаў Андрэй Кабякоў. Цяпер рыхтуюцца да падпісання кантракты, якія прадугледжваюць пастаўкі на Кубу тэхнікі ААТ "СтанкаГомель", "Белаграмаш", МТЗ, Мінскага маторнага завода.

Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу, што цеснае палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне краін дапаўняецца супрацоўніцтвам у навукова-тэхнічнай, культурнай, адукацыйнай, гуманітарнай сферах. У прыватнасці, створана і дзейнічае сумесная беларуска-кубінская камісія па супрацоўніцтве ў сферы навукі і тэхналогій. У ходзе яе работы Беларусь прапанавала праект канцэпцыі стварэння на Кубе Парка высокіх тэхналогій. "Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў стварэнні сучасных тэлекамунікацыйных і камп'ютарных сістэм. Прапаную абмеркаваць і гэтыя напрамкі нашага магчымага ўзаемадзеяння", - сказаў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што адносіны паміж Беларуссю і Кубай маюць адкрыты і шчыры характар, і прапанаваў дэталёва абмеркаваць увесь спектр абазначаных пытанняў.

Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс выказаў удзячнасць за магчымасць наведаць Беларусь і правесці важныя сустрэчы з кіраўніцтвам краіны. "Мы задаволены візітам у Беларусь, паміж нашымі краінамі наладжаны цесныя сувязі", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі