14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова аказаць Эквадору кансультатыўную і тэхнічную дапамогу ў рэалізацыі нацыянальнай праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна з дырэктарам дэпартамента сельскай гаспадаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі, аквакультуры і рыбалоўства Эквадора Анай Белен Марын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання. "Ігар Палуян інфармаваў эквадорскі бок аб гатоўнасці беларускіх прадпрыемстваў да паставак сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі і стварэння зборачных вытворчасцей у Эквадоры, аказання кансультатыўнай і тэхнічнай дапамогі ў рэалізацыі нацыянальнай праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Эквадора", - расказалі ў прэс-службе МЗС. Таксама была акцэнтавана ўвага на магчымасцях навуковага супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы, падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі эквадорскіх спецыялістаў у аграрных ВНУ Беларусі.
Ігар Палуян перадаў эквадорскаму боку афіцыйнае запрашэнне міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца ў адрас міністра сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі, аквакультуры і рыбалоўства Эквадора Хаўера Понсэ наведаць Беларусь для ўдзелу ў міжнароднай выстаўцы "Белагра-2016" і правядзення прадметных перагавораў аб супрацоўніцтве.