Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Сак 2024

Беларусь гандлюе больш як з 200 краінамі і тэрыторыямі, экспартуе ў 160 дзяржаў

Беларусь гандлюе больш як з 200 краінамі і тэрыторыямі, экспартуе ў 160 дзяржаў

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гандлюе больш як з 200 краінамі і тэрыторыямі, экспартуе ў 160 дзяржаў. Такія даныя агучыў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на калегіі МЗС, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу знешнепалітычнага ведамства.

Вельмі важным міністр лічыць тое, што Беларусь выбудавала сістэму абароны і ўмацавання нацыянальных пазіцый на міжнароднай арэне, развіцця ўзаемадзеяння з праверанымі і новымі партнёрамі, пашырэння экспартных магчымасцей з упорам на дыверсіфікацыю. Гандаль ідзе больш як з 200 краінамі і тэрыторыямі, а экспарт ажыццяўляецца ў 160 дзяржаў.

У 2023 годзе Беларусь прадоўжыла нарошчваць дынаміку адносін з бліжэйшым саюзнікам і партнёрам - Расіяй, як на двухбаковым трэку, так і ў рамках Саюзнай дзяржавы. "Дасягнуты рэкордны ўзровень і рэзультатыўнасць кантактаў, асабліва па лініі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. У поўным аб'ёме выкананы 28 саюзных праграм, праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі. Уражваюць лічбы, дасягнутыя ў тавараабароце і экспарце", - пералічыў Сяргей Алейнік.

Паводле яго слоў, сур'ёзны палітычны і эканамічны імпульс атрымала ўсепагоднае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства з Кітаем, перш за ўсё дзякуючы кантактам на вышэйшым узроўні. "Працуем над іх прадаўжэннем і змястоўным развіццём", - сказаў кіраўнік МЗС.

Паспяхова ажыццёўлена старшынства Беларусі ў АДКБ. Дынамічная пазіцыя краіны ў ЕАЭС і СНД дазволіла рэалізаваць шэраг ініцыятыў, накіраваных на далейшае развіццё гэтых аб'яднанняў.

"У рамках пастаўленай кіраўніком дзяржавы задачы па ўсебаковым умацаванні двухбаковых сувязей на постсавецкай прасторы прадоўжана работа па прыняцці сумесных стратэгічных дакументаў - дарожных карт супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва-эканамічным кампаненце. Падпісаны ўжо такія дакументы з Таджыкістанам, Казахстанам, Азербайджанам і зусім нядаўна з Узбекістанам. На завяршальным этапе падрыхтоўка праекта дарожнай карты з Кыргызстанам", - праінфармаваў міністр.

Ён таксама адзначыў актывізацыю адносін з краінамі далёкай дугі. Ключавымі падзеямі на гэтым напрамку сталі візіты Прэзідэнта ў Кітай, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Іран, Зімбабвэ, Экватарыяльную Гвінею, Кенію, візіт прэм'ер-міністра ў В'етнам. "І цяпер мы трансфармуем дамоўленасці ў канкрэтныя праекты з высокай эканамічнай аддачай", - сказаў кіраўнік МЗС.

Сяргей Алейнік звярнуў увагу, што істотна рушыла наперад развіццё ўзаемадзеяння з краінамі Глабальнага Поўдня ў шматбаковым фармаце. "На завяршальную стадыю выведзены важнейшы, можна сказаць, нават гістарычны працэс уступлення Беларусі ў ШАС. Ініцыявана далучэнне нашай краіны да БРІКС. Прадоўжана планамерная работа па актывізацыі супрацоўніцтва з АСЕАН, у тым ліку праз прасоўванне заяўкі Беларусі на далучэнне да Балійскага дагавора. Асаблівая ўвага ўдзелена рэалізацыі ініцыятывы кіраўніка дзяржавы аб спалучэнні ЕАЭС - ШАС - БРІКС", - прывёў шэраг прыкладаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі