Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Снж 2023

Беларусь дапаможа накарміць людзей у Экватарыяльнай Гвінеі. Барташ падзяліўся амбіцыйнымі планамі

Беларусь дапаможа накарміць людзей у Экватарыяльнай Гвінеі. Барташ падзяліўся амбіцыйнымі планамі
Сяргей Барташ. Фота з архiва

10 снежня, Малаба /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер сур'ёзна падключыцца да развіцця і фактычна стварэння сучаснага аграрнага сектара ў Экватарыяльнай Гвінеі. Аб гэтым у Малаба расказаў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Барташ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экватарыяльная Гвінея цяпер імпартуе практычна ўвесь аб'ём спажываемых у краіне прадуктаў харчавання, за выключэннем літаральна некалькіх пазіцый, што традыцыйна растуць у краіне. Сучаснае становішча ў свеце, уключаючы лакдаўны ў час нядаўняй пандэміі, потым разрыў лагістычных ланцужкоў, патрабуе прыняцця мер на нацыянальным узроўні па забеспячэнні харчовай бяспекі. Гэта задача таксама актуальна з улікам імкнення Экватарыяльнай Гвінеі дасягнуць эканамічнай незалежнасці. І Беларусь гатова ў гэтай сферы прапанаваць комплексныя рашэнні па стварэнні ў краіне сучаснага сектара АПК.

Сяргей Барташ расказаў, што беларускія спецыялісты некаторы час таму пачалі ўжо вывучэнне глеб у Экватарыяльнай Гвінеі як на астравах, так і на мацерыковай частцы краіны. Гэта неабходна, каб вызначыць састаў глеб і на падставе гэтых даных падабраць аптымальны набор сельгаскультур для вырошчвання, неабходныя мінеральныя ўгнаенні.

"Дамовіліся ў першым паўгоддзі наступнага года стварыць тут лабараторыю і навучыць іх спецыялістаў тэхналогіі вызначэння глебавага саставу", - адзначыў міністр.

Але ўжо атрыманыя вынікі вельмі абнадзейваюць. Колькасць гумусу ў саставе адабраных беларускімі спецыялістамі ўзораў  такая, што нават самыя дрэнныя глебы ў Экватарыяльнай Гвінеі па гэтым паказчыку адпавядаюць лепшым у Беларусі. Не хапае толькі мінеральных рэчываў для паўнацэннай апрацоўкі сельгаскультур, і ў гэтым плане Беларусь можа паставіць неабходныя ўгнаенні.

Яшчэ адзін плюс - пастаянны цёплы і вільготны экватарыяльны клімат дазваляе атрымліваць да чатырох ураджаяў за год. А значыць, што нават пры меншых плошчах сельгасугоддзяў у разліку на чалавека аб'ёмы сельгаспрадукцыі таксама могуць быць не меншыя, чым у Беларусі.

"Краіна гасцінная. Яны вельмі радасна і дружалюбна нас прымаюць. Імкнуцца да супрацоўніцтва з намі. Думаю, у нас усё атрымаецца. Мы маем поўнае ўяўленне, што тут неабходна рабіць і як. Тыя культуры, якія мы вырошчваем, падыходзяць і тут", - расказаў Сяргей Барташ.

З першачарговых планаў - прывесці ў парадак тыя тэрыторыі, дзе ёсць прыдатныя глебы. Другое - навучыць мясцовых работнікаў і спецыялістаў вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры. Размова пра сучасную тэхналогію з унясеннем мінеральных угнаенняў, комплексам па ахове раслін. Бо разам са спрыяльным кліматам для вегетацыі ёсць і другі бок медаля - умовы не менш спрыяльныя для разнастайных хвароб і размнажэння шкоднікаў.

"Акрамя гэтага, яны хочуць, каб мы аказалі дапамогу ў будаўніцтве птушкафабрыкі. Адной па вырошчванні бройлераў на пагалоўе ў 20 тысяч. І таксама птушкафабрыкі для атрымання яек. Хочуць, каб гэтыя птушкафабрыкі карміліся з пабудаванага з нашай дапамогай камбікормавага завода. Ну і, адпаведна, пад гэта ўсё неабходна вырасціць сельгаскультуры", - падзяліўся падрабязнасцямі міністр.

Акрамя гэтага, ёсць намеры па будаўніцтве аграгарадка. Абмяркоўваецца і стварэнне цэнтра для абучэння мясцовых спецыялістаў.

"Для таго каб тут працаваць, неабходна яшчэ і пастаўка сельгастэхнікі. Увесь пералік тэхнікі мы ўжо ведаем, што неабходна тут. Застаецца толькі далейшае супрацоўніцтва", - дадаў Сяргей Барташ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі