Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Чэр 2021

Беларусь дамовілася з Казахстанам аб пастаўках нафты

Беларусь дамовілася з Казахстанам аб пастаўках нафты

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь падпісана сёння ў Нур-Султане па выніках перагавораў прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і прэм'ер-міністра Казахстана Аскара Маміна. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Падпісана пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў", - сказаў Аляксандр Гур'янаў. У бліжэйшы час на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін будуць абмяркоўвацца канкрэтныя аб'ёмы і тэрміны паставак нафты.

Як расказалі ў "Белнафтахіме", падпісанне пагаднення - працяг шматгадовай работы па фарміраванні ўзаемавыгадных умоў для развіцця энергетычнага рынку Беларусі і Казахстана як на двухбаковай аснове, так і ў сістэме ЕАЭС. "Падпісанне пагаднення стварае прававыя асновы для актывізацыі супрацоўніцтва ў нафтахімічнай сферы, дзе канкрэтныя двухбаковыя праекты будуць абмяркоўвацца спецыялістамі дзвюх краін", - падкрэслілі ў канцэрне.

Аляксандр Гур'янаў адзначыў, што на перагаворах у Казахстане абмяркоўваліся ў асноўным пытанні нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, вывучаліся новыя магчымасці развіцця прамысловай кааперацыі. "Сёння мы бачым, што ва ўзаемным гандлі ёсць дадатная дынаміка. Мы прадаўжаем нарошчваць наш экспарт, растуць і пастаўкі з Казахстана ў Беларусь. Мы ў бягучым годзе павінны выйсці на новыя паказчыкі ва ўзаемным гандлі - па таварах і паслугах сумарна ў год гэта больш за $1 млрд", - праінфармаваў першы намеснік міністра.

"Мы імкнёмся да збалансаванага гандлю. Не сакрэт, што папярэднія гады ў асноўным пераважаў беларускі экспарт у Казахстан. Але гэта краіна індустрыяльна развіваецца, і мы бачым, што ёсць новыя магчымасці продажаў казахстанскіх тавараў на наш рынак", - дадаў Аляксандр Гур'янаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі