Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Май 2022

Беларусь абмяркоўвае аднаўленне паставак калію ў Бразілію і гуляе на паніжэнне цэн

Беларусь абмяркоўвае аднаўленне паставак калію ў Бразілію і гуляе на паніжэнне цэн
Фота kali.by

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь абмяркоўвае аднаўленне паставак калію ў Бразілію і гуляе на паніжэнне цэн. Аб гэтым гаворыцца ў інтэрв'ю пасла Беларусі ў Бразіліі Сяргея Лукашэвіча, якое апублікавана ў штотыднёвай бразільскай газеце Correio Braziliense, паведамляе БЕЛТА.

"Наша прадукцыя пастаўляецца на самых выгадных умовах: сярэдні кошт калійных угнаенняў з Беларусі ў 2022 годзе быў на 60 працэнтаў ніжэйшы, чым угнаенняў з Расіі і Канады. Факт: замяніць беларускі калій на бразільскім рынку немагчыма, паколькі ён складае амаль 20 працэнтаў бразільскага рынку. Аднак 1 лютага 2022 года яго транзіт у Бразілію праз традыцыйны марскі порт Клайпеда (Літва) быў спынены рашэннем літоўскага ўрада па выдуманых палітычных прычынах, - адзначыў дыпламат. - Важна разумець, што меры супраць транзіту калійных угнаенняў з Беларусі праз Літву не звязаны з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне. У аснове санкцый - непрызнанне ЗША і Еўрасаюзам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года і далейшыя варожыя дзеянні ЗША і ЕС, накіраваныя на нанясенне ўрону краінам, якія залежаць ад калійных угнаенняў з Беларусі, такім як Бразілія, Кіітай, Індыя".

Даныя знешняга гандлю Бразіліі (Comexstat) паказваюць, што са стдузеня па сакавік 2022 года ў Бразілію было пастаўлена каля 612 тыс. т хлорыстага калію з Беларусі, каля 659 тыс. т з Расіі і 719 тыс. т з Канады. Гэтыя тры краіны, як і ў 2021 годзе, застаюцца лідарамі ў пастаўках калійных угнаенняў у Бразілію, утвараючы так званую "вялікую тройку".

Паводле слоў Сяргея Лукашэвіча, з бразільскімі ўладамі разглядаюцца магчымыя варыянты. У красавіку 2022 года беларуская дэлегацыя правяла шэраг перагавораў ва ўрадзе Бразіліі, а таксама з парламенцкім сельскагаспадарчым блокам, Канфедэрацыяй сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі Бразіліі. Было адзначана, што Блазілія зацікаўлена ў калійных угнаеннях па разумным кошце для сваёй сельскай гаспадаркі. Бягучыя цэны на рынку ўгнаенняў, на якія ўплываюць цяжкасці з пастаўкамі, павялічваюць кошт сельскагаспадарчай вытворчасці ў Бразіліі з-за скарачэння доступу да калійных угнаенняў.

"Аднаўленне паставак калію з Беларусі ў Бразілію, безумоўна, прывядзе да значнага зніжэння цэн на бразільскім рынку на гэты від угнаенняў і сабекошту сельскагаспадарчай прадукцыі. Беларусь гуляе на паніжэнне цэн на калійныя ўгнаенні. Некаторыя краіны абяцаюць дапамагчы з купляй угнаенняў. Але ёсць розніца паміж купляй тоны за 1000 рэалаў або за 5000 рэалаў", - падкрэсліў пасол.

Ён упэўнены, што гэта сітуацыя патрабуе комплекснага вырашэння: "Нягледзячы на шэраг запэўненняў з боку канадскіх вытворцаў калійнай галіны, для бразільскай сельскай гаспадаркі бачыцца лагічным захаваць канкурэнтаздольнасць на гэтым рынку і аднавіць каналы паставак з Беларусі".

Сяргей Лукашэвіч таксама нагадаў, што беларускі ўрад прыняў рашэнне аб лібералізацыі працэдур экспарту калійных угнаенняў з 6 красавіка. У гэтым кантэксце эфектыўным рашэннем можа стаць прамая сувязь паміж канечным спажыўцом у Бразіліі і вытворцам угнаенняў у Беларусі. Група вялікіх сельскагаспадарчых кампаній у Бразіліі магла б прапрацаваць магчымасць прамых закупак калію ў Беларусі, лічыць дыпламат. "Гістарычна пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў Бразілію ажыццяўляліся праз пасрэднікаў. Калі палітычная сітуацыя вакол паставак калійных угнаенняў з Беларусі ўскладнілася, пасрэднікі не змаглі яе вырашыць, паколькі ў выніку не былі зацікаўлены ў рацыянальнай цане калію на бразільскім рынку, а таксама з-за палітычнага націску з боку ЗША і ЕС", растлумачыў Сяргей Лукашэвіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі