21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства абароны ЗША па пытаннях развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва адбылася 20 кастрычніка ў Вашынгтоне, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.
Прадстаўнікі дзвюх краін абмеркавалі перспектыўныя напрамкі беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы. "Асноўным вынікам сустрэчы стала падпісанне сумеснай заявы аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Злучаных Штатаў Амерыкі і Плана двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2017 год", - адзначылі ў Мінабароны.