19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Зімбабвэ падпісалі мемарандум аб стварэнні зборачнай вытворчасці беларускіх аўтобусаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У Харары бакі таксама падпісалі дагавор на пастаўку беларускай пажарнай тэхнікі для патрэб аднаго з рэгіёнаў Зімбабвэ.
Цырымонія падпісання дакумента адбылася ў час беларуска-зімбабвійскага бізнес-форуму. Беларусь на ім прадставілі больш за 60 удзельнікаў - гэта буйнейшыя прадпрыемствы-экспарцёры прамысловай і сельскагаспадарчай сферы, акадэмічная супольнасць, профільныя міністэрствы і ведамствы.