5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам абмеркавалі інтэнсіфікацыю гандлёвага ўзаемадзеяння дзелавых колаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
У БелГПП адбылася сустрэча начальніка дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці БелГПП Аляксандра Галаварова з гандлёвым прадстаўніком першым сакратаром пасольства В'етнама ў Беларусі Чынь Суан Хіеу.
У ходзе сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні і перспектывы інтэнсіфікацыі гандлёвага ўзаемадзеяння беларускіх і в'етнамскіх дзелавых колаў, а таксама магчымасці арганізацыі візіту ў Беларусь бізнес-дэлегацыі В'етнама пад эгідай В'етнамскай гандлёва-прамысловай палаты ў рамках міжнароднай выстаўкі "Белагра".