4 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя абмеркавалі ўзаемадзеянне ў фармацэўтыцы і АПК, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Гэтыя пытанні разглядаліся на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі Аляксандра Хайноўскага з дзяржаўным сакратаром Міністэрства нацыянальнай эканомікі Венгрыі Іштванам Лепшэні, які курыруе развіццё прамысловага сектара. Бакі абмеркавалі вынікі чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое адбылося ў Мінску ў верасні 2016 года.
Размова ішла таксама аб развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Венгрыі, уключаючы ўзаемадзеянне ў такіх сферах узаемнага інтарэсу, як будаўніцтва, прамысловая кааперацыя, інавацыі.