Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Врс 2021

Беларусь і Венесуэла плануюць пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Беларусь і Венесуэла плануюць пашыраць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Фота з архiва

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венесуэла плануюць пашыраць сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым ішла размова на анлайн-сустрэчы намесніка старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніса Мялешкіна з віцэ-прэзідэнтам Банка знешняга гандлю Венесуэлы Хуанам Фрэерам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.

"Бакі разгледзелі перспектывы развіцця бізнес-кантактаў, пашырэння сфер гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венесуэлай, а таксама магчымасці арганізацыі ў чацвёртым квартале 2021 года анлайн-мерапрыемстваў для бізнесу па лініі гандлёва-прамысловых палат і банкаўскіх структур, у ходзе якіх будзе прадстаўлены гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі і Венесуэлы, магчымасці для вядзення бізнесу", - гаворыцца ў паведамленні.

У сустрэчы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Франклін Рамірэс Араке і часовы павераны ў справах Беларусі ў Венесуэле Дзяніс Лагуноў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі