Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Крс 2017

Беларусь і Украіна маюць намер ствараць новыя сумесныя прадпрыемствы ў розных галінах эканомікі

26 красавіка, Ляскавічы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Украіна актывізуюць работу па стварэнні новых сумесных прадпрыемстваў у розных галінах эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся па-новаму паглядзець на вытворчую кааперацыю, актывізаваць работу па стварэнні новых сумесных прадпрыемстваў у самых розных галінах эканомікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прыярытэтным павінна стаць узаемадзеянне ў прамысловасці, нафтахімічным комплексе, аграрнай і транспартна-лагістычнай сферах. "Беларусь гатова павялічыць пастаўкі ва Украіну аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, угнаенняў і будматэрыялаў. У сваю чаргу мы зацікаўлены ў закупках вырабаў з металу, прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі", - адзначыў Прэзідэнт.

У час перагавораў кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі канкрэтныя праекты двухбаковага партнёрства. Урадам дзвюх краін даручана максімальна эфектыўна выкарыстоўваць існуючы інструментарый для падтрымкі сувязей паміж прадпрыемствамі Беларусі і Украіны, актывізаваць міжгаліновае супрацоўніцтва.

"Доўгія гады Украіна захоўвае за сабой статус аднаго з асноўных рынкаў збыту для беларускіх прадпрыемстваў, а Беларусь з'яўляецца рынкам збыту для ўкраінскіх тавараў. Мы, вядома, яшчэ далёкія ад ранейшых паказчыкаў, але ў 2016 годзе ўзаемны гандлёвы абарот вырас больш як на 12 працэнтаў і склаў $4 млрд", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь - чацвёрты па значнасці гандлёвы партнёр Украіны. Там паспяхова працуюць зборачныя вытворчасці мінскіх трактарнага і аўтамабільнага заводаў, акцыянерных таварыстваў "Гомсельмаш" і "Магілёўліфтмаш", ажыццяўляецца сумесны выпуск камунальнай і пажарнай тэхнікі. "Мы дамовіліся, што гэтыя працэсы будзем падтрымліваць, будзем дабівацца большай лакалізацыі прадукцыі ва Украіне, пашыраць і падтрымліваць наменклатуру і пералік тавараў, якія будзем сумесна вырабляць", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі