25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Турцыі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны ўказ ад 23 сакавіка 2015 года нумар 134 апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Міністэрства энергетыкі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне.