26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
"Адбылася сустрэча першага намесніка міністра эканомікі Беларусі Аляксандра Забароўскага з намеснікам міністра эканомікі Турэцкай Рэспублікі Фатыхам Мецінам. Асаблівая ўвага была ўдзелена супрацоўніцтву ў інвестыцыйнай сферы і неабходнасці актывізацыі ўзаемадзеяння Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і турэцкага агенцтва DEIK", - сказалі ў ведамстве.
Бакі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, стратэгічныя напрамкі ўзаемадзеяння краін, перспектыўныя сумесныя праекты ў інавацыйнай сферы, галіне тэлекамунікацый, дрэваапрацоўкі, машынабудавання, перапрацоўчай прамысловасці. Акрамя таго, адзначана важнасць супрацоўніцтва ў сферы паслуг, у першую чаргу ў транспартнай і будаўнічай сферах.