Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Лют 2018

Беларусь і Турцыя адбяруць лепшыя сумесныя навуковыя праекты і пачнуць іх фінансаванне ў 2018 годзе

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя адбяруць лепшыя сумесныя навуковыя праекты і пачнуць іх фінансаванне ў 2018 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

"НАН Беларусі 15 лютага наведала дэлегацыя Турэцкага даследчага савета па навуцы і тэхналогіях (TUBITAK) на чале з яго прэзідэнтам прафесарам Ахметам Арыфам Эргінам. Адбылося пятае пасяджэнне сумеснага камітэта па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж TUBITAK і НАН Беларусі, у якім прыняў удзел старшыня Прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Была дасягнута дамоўленасць правесці адбор і экспертызу сумесных беларуска-турэцкіх праектаў у I квартале 2018 года і пачаць іх фінансаванне ў II квартале 2018 года", - расказалі ў прэс-службе.

Адбор праектаў будзе праводзіцца ў рамках конкурсу, які правядуць Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў і TUBITAK. У планах таксама стварэнне сумеснай беларуска-турэцкай лабараторыі ў галіне фатонікі і нанафатонікі на базе Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі. Акрамя таго, будуць прыняты канкрэтныя крокі па актывізацыі ўдзелу турэцка-беларускіх арганізацый у праграме "Гарызонт-2020".

Усё гэта адлюстравана ў падагульняючым пратаколе, які падпісалі Уладзімір Гусакоў і Ахмет Арыф Эргін. Беларускі бок прапанаваў арганізаваць выстаўку распрацовак НАН Беларусі ў Турцыі для выпрацоўкі прыярытэтных даследчых праектаў і фарміравання сумесных груп па іх рэалізацыі.

Супрацоўніцтва НАН Беларусі з Турцыяй ажыццяўляецца на аснове пагаднення паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Турэцкім даследчым саветам па навуцы і тэхналогіях, падпісанага ў 2002 годзе, і пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Турэцкай акадэміяй навук, падпісанага ў 2009 годзе. Цяпер беларускія і турэцкія вучоныя выконваюць тры навукова-тэхнічныя праекты ў галіне матэрыялазнаўства, фізікі, машынабудавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі