Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Ліп 2017

Беларусь і Тульская вобласць Расіі вызначылі напрамкі супрацоўніцтва да 2020 года

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Тульская вобласць Расіі вызначылі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва да 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на партале ўрада Тульскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

План мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Тульскай вобласці на 2017-2020 гады быў падпісаны на IV Форуме рэгіёнаў у Маскве. Дакумент прадугледжвае пашырэнне і ўмацаванне партнёрства ў прамысловасці і аграпрамысловым комплексе, будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы, ахове здароўя і культуры, маладзёжнай палітыцы і адукацыі, а таксама ў многіх іншых сферах.

Як адзначыў пасля цырымоніі падпісання першы намеснік губернатара - старшыня ўрада Тульскай вобласці Юрый Андрыянаў, пашырэнне знешнеэканамічных сувязей з'яўляецца стратэгічнай задачай Тульскай вобласці, урад рэгіёна зацікаўлены ў развіцці доўгатэрміновых і ўзаемавыгадных адносін з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі