Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2023

Беларусь і Тамбоўская вобласць маюць намер супрацоўнічаць у вытворчасці тэхнікі і беспілотнікаў

Беларусь і Тамбоўская вобласць маюць намер супрацоўнічаць у вытворчасці тэхнікі і беспілотнікаў

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Тамбоўская вобласць маюць намер супрацоўнічаць у вытворчасці тэхнікі і беспілотнікаў. Аб гэтым па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам расказаў журналістам кіраўнік Тамбоўскай вобласці Расіі Максім Ягораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць вытворчая пляцоўка. У свой час на ёй збіралі еўрапейскую трактарную тэхніку. Яны (еўрапейскія партнёры. - Заўвага БЕЛТА) сышлі. Гэта было яшчэ да ўвядзення санкцый. Прагаварылі сёння, што спачатку (там можа быць наладжана. - Заўвага БЕЛТА) адвёртачная зборка, а потым, магчыма, і лакалізацыя вытворчасці (беларускай тэхнікі. - Заўвага БЕЛТА). І не толькі сельскагаспадарчай тэхнікі, але, магчыма, і аўтобусаў", - сказаў кіраўнік расійскага рэгіёна.

На сустрэчы Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што час вымушае больш актыўна пераходзіць ад простага тавараабмену да развіцця вытворча-кааперацыйнага супрацоўніцтва, канцэнтраваць намаганні на імпартазамяшчэнні. Гэта дасць магчымасць забяспечыць тэхналагічную незалежнасць і бяспеку. "Паводле маёй інфармацыі, пасля сустрэчы з нашым паслом у Расіі ў красавіку бягучага года вы прапанавалі нам вытворчыя плошчы акцыянернага таварыства "Тамбоўспецмаш" для рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў. Хацелася, каб вы праз час ужо сказалі, якую тэхніку вы хацелі б вырабляць разам з намі, якія сёння маем вынікі гэтай работы, што трэба зрабіць, што далей будзем рабіць" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Тамбоўскай вобласці таксама цікава супрацоўніцтва ў сферы беспілотнай авіяцыі. "Учора быў пробны візіт, абмеркаванне. У нас у Тамбоўскай вобласці даволі вялікая колькасць прадпрыемстваў, якія займаюцца беспілотнай авіяцыяй для аграрыяў. Ёсць над чым працаваць. Ёсць цікавыя напрацоўкі ў Беларусі, ёсць у нас", - адзначыў Максім Ягораў.

Ён удакладніў, што цяпер у Расіі запускаецца нацыянальны праект па беспілотных лятальных апаратах, і вобласць са сваімі вытворчасцямі разлічвае ў яго трапіць. Беспілотнікі можна будзе выкарыстоўваць для маніторынгу сельгасугоддзяў, унясення ўгнаенняў. Цікавасць таксама ёсць да беспілотных сістэм у частцы кіравання сельгастэхнікай, аб чым ішла размова напярэдадні ў час наведвання дэлегацыяй Мінскага трактарнага завода.

Максім Ягораў канстатаваў, што на палях і ў сферы ЖКГ Тамбоўскай вобласці працуе вялікая колькасць беларускай тэхнікі. Яшчэ большая цікавасць да яе ўзрасла з сыходам з рынку шэрага замежных вытворцаў, што абумоўлена санкцыямі. "Упэўнены, што унікальныя прадпрыемствы, якія ствараліся яшчэ ў савецкія часы ў кааперацыі розных рэгіёнаў, змогуць задаволіць наша запатрабаванне. Мы прагаворваем ужо закупку тэхнікі - аўтобусаў, сельскагаспадарчай, камунальнай тэхнікі", - расказаў кіраўнік вобласці.

Кіраўнік рэгіёна таксама адзначыў цікавасць да тэхнікі на электрацязе - тралейбусы, электробусы. "Нам гэта таксама цікава. І, магчыма, мы ўжо будзем заключаць якія-небудзь кантракты на закупку. Мы загадзя будзем недзе ў кастрычніку-лістападзе складаць план закупак, каб прадпрыемствы змаглі нам своечасова паставіць адпаведную прадукцыю. Таму што ведаем, што вялікая колькасць расійскіх рэгіёнаў купляюць цяпер беларускую тэхніку", - сказаў Максім Ягораў.

Ён падкрэсліў, што ў цэлым ёсць поўнае ўзаемаразуменне з калегамі з Беларусі. І ва ўмовах санкцый неабходна падтрымліваць адзін аднаго, развіваць супрацоўніцтва і аднаўляць узровень кааперацыі, які быў у часы Савецкага Саюза, з акцэнтам на імпартазамяшчэнне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі