26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-таджыкскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў адбыліся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, уключаючы двухбаковае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, удасканаленне дагаворна-прававой базы.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, таджыкскую - намеснік міністра замежных спраў Махмадшарыф Хакдод.