Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Врс 2015

Беларусь і Славенія падпішуць сумесную дэкларацыю ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі

24 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Славенія падпішуць сумесную дэкларацыю аб супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісанне дакумента запланавана па выніках 5-га пасяджэння беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое пройдзе ў Мінску 28-29 верасня. У гэтыя дні пройдзе таксама беларуска-славенскі бізнес-форум.

У час мерапрыемстваў бакі абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў галіне гандлю і інвестыцый, прамысловасці і энергетыкі, транспарту, сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама актывізацыю кантактаў паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.

Сустаршынёй камісіі з беларускага боку з'яўляецца намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, са славенскага - кіраўнік дырэктара эканамічнай дыпламатыі МЗС Станіслаў Рашчан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі