Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2024

Беларусь і Сейшэлы падпісалі пагадненне аб паветраных зносінах

Беларусь і Сейшэлы падпісалі пагадненне аб паветраных зносінах
Фота з архiва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Куала-Лумпур (Малайзія) 21 кастрычніка было падпісана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Сейшэльскіх Астравоў аб паветраных зносінах. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў прэс-службе Мінтранса.

Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Ігар Голуб і міністр транспарту Рэспублікі Сейшэльскія Астравы Энтані Дэжак.

Як растлумачылі ў Мінтрансе, пагадненне накіравана на рэгуляванне аператыўных і тэхнічных аспектаў у галіне паветранага транспарту і з'яўляецца прававой асновай для арганізацыі палётаў. У далейшым гэта дазволіць авіяперавозчыкам выконваць пасажырскія і грузавыя рэйсы паміж аэрапортамі дзвюх краін.

У міністэрстве ўпэўнены, што рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць умацаванню турыстычных, эканамічных і камерцыйных сувязей паміж Беларуссю і Сейшэльскімі Астравамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі