25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія падпісалі пратакол аб цэнах на газ на 2021 год, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі па выніках сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі і міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча са старшынёй праўлення ПАТ "Газпрам" Аляксеем Мілерам.
Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол паміж "Газпрамам" і ўрадам Беларусі аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2021 годзе.
"Узгоднены бакамі ўзровень цэн на газ на 2021 год практычна на ўзроўні 2020 года, але значна ніжэйшы, чым прадугледжана формулай, якая вызначае цану на газ для Беларусі, зафіксаванай у міжурадавым пагадненні аб парадку фарміравання цаны на газ, падпісаным у 2011 годзе", - адзначылі ў прэс-службе.
Як паведамлялася, у 2020 годзе цана на расійскі газ для Беларусі складает $127 за 1 тыс. куб.м.