Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2017

Беларусь і Расія вырашылі ўсе пытанні па пастаўках нафты - Сямашка

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія вырашылі ўсе пытанні па пастаўках нафты. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка сёння на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паўтара года, практычна ўвесь 2016 год і пачатак 2017 года, былі няпростыя перагаворы на нафтагазавым пытанні. Па нафце мы поўнасцю ўрэгулявалі нашы адносіны, атрымалі гарантыі па пастаўках 24 млн т нафты штогод. Адхіленні могуць быць плюс-мінус 2 працэнты, а гэта каля 480 тыс. т з 24 млн т", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Таксама, паводле яго слоў, вырашана пытанне з абавязковай пастаўкай у Расію бензіну, што было нявыгадна для беларускага боку.

"Мы вырашылі ўсе пытанні па нафце. Гэта дасць магчымасць поўнасцю загрузіць беларускія НПЗ нафтай і забяспечыць іх нармальную работу", - падагульніў Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі