Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Стд 2016

Беларусь і Расія створаць сумесны інжынірынгавы цэнтр па станкабудаванні

18 студзеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь і Расія плануюць стварыць сумесны інжынірынгавы цэнтр па станкабудаванні. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рашэнне аб стварэнні цэнтра было прынята на нядаўна праведзенай калегіі міністэрстваў прамысловасці дзвюх краін, праінфармаваў Рыгор Рапота. Гэта вельмі перспектыўная тэма, і дзяржсакратар абмяркоўвае з беларускімі і расійскімі спецыялістамі іх бачанне рэалізацыі гэтай ідэі.

Паводле слоў Рыгора Рапоты, структуры Саюзнай дзяржавы "хацелі б, і адчуваюць падтрымку і з расійскага, і з беларускага боку, зрабіць большы акцэнт ва ўзаемадзеянні на навукова-тэхнічнай сферы".

Дзяржсакратар СД упэўнены, што актывізацыя навуковай і навукова-даследчай дзейнасці, доследна-канструктарскіх работ - залог таго, што з сусветнага крызісу Саюзная дзяржава выйдзе больш моцнай. Павялічыцца колькасць напрацовак, якія можна будзе ўкараніць у прамысловасць пры больш спрыяльных умовах, растлумачыў Рыгор Рапота.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі