25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі прапрацуюць пытанне стварэння беларуска-расійскага тэхнапарка. Такая магчымасць абмяркоўвалася ў Маскве на сумесным пасяджэнне калегіі ДКНТ і Міністэрства адукацыі і навукі Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе камітэта.
Бакі таксама дамовіліся вызначыць да канца бягучага года тры-чатыры сур'ёзныя праекты ў галіне касмічных даследаванняў, біятэхналогій і іншых прарыўных напрамкаў для сумеснай рэалізацыі ў Саюзнай дзяржаве.
Таксама прадугледжваецца правесці Форум маладых вучоных Беларусі і Расіі ў 2016 годзе.