9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб адзіных правілах канкурэнцыі. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі антыманапольных ведамстваў дзвюх краін Аляксей Багданаў і Максім Шаскольскі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.
"Пагадненне дасць магчымасць стварыць адзіныя правілы гульні для суб'ектаў на рынках Саюзнай дзяржавы. А антыманапольныя органы будуць сумесна рэагаваць на антыканкурэнтныя практыкі і выпрацоўваць адзіныя падыходы па іх устараненні", - растлумачылі ў прэс-службе.
Дакумент распрацаваны з мэтай рэалізацыі саюзнай праграмы аб адзіных правілах канкурэнцыі Саюзнай дзяржавы і накіраваны на збліжэнне антыманапольнага заканадаўства.