3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія намецілі крокі па паглыбленні кааперацыйных сувязей паміж прамысловымі прадпрыемствамі дзвюх краін, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Мінпрама Алег Слепчанка.
Сёння ў Маскве ў Міністэрстве прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі адбылася сустрэча кіраўніцтва расійскага ведамства з дэлегацыяй Беларусі, якую ўзначальвае міністр прамысловасці Пётр Пархомчык. Ад расійскага боку дыялог вёў міністр прамысловасці і гандлю РФ Дзяніс Мантураў.
У ходзе праведзенай сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама намецілі далейшыя крокі па паглыбленні кааперацыйных сувязей паміж прамысловымі прадпрыемствамі Беларусі і Расіі.
"Дасягнутыя сёння дамоўленасці прадаставяць новыя магчымасці беларускім і расійскім суб'ектам гаспадарання рэалізаваць увесь свой прамысловы патэнцыял, што ў поўным аб'ёме адпавядае прынцыпам сумесна рэалізуемай прамысловай палітыкі бакамі ў рамках Саюзнай дзяржавы", - адзначыў Пётр Пархомчык.
Чарговай тэмай для гутаркі стала пытанне падрыхтоўкі да штогадовага ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага святкаванню Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, у ходзе якога расійскім грамадзянам плануецца прадставіць перадавую інавацыйную прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў - флагманаў айчыннай прамысловасці.
Дэманстрацыя сучаснай беларускай аўтамабільнай, сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі будзе арганізавана з 31 сакавіка па 14 красавіка бягучага года ў Маскве на тэрыторыі ВДНГ.