Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Чэр 2017

Беларусь і Расія да канца месяца плануюць правесці перагаворы па стварэнні адзінага рынку газу

13 чэрвеня, Дзяржынск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія да канца месяца плануюць правесці перагаворы па стварэнні адзінага рынку газу, заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка ў час урачыстай прэзентацыі холдынга "Амкадор-Семаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па газе мы вырашылі пытанне на тры гады - да 2019-га. Цяпер прадаўжаем перагаворы, ужо на ўзроўні намеснікаў міністраў прапрацаваны падыходы парадку фарміравання і функцыянавання агульнага рынку газу пасля 2019 года і да 2025-га. Да канца месяца, я думаю, мы сустрэнемся з расійскімі калегамі і будзем абмяркоўваць, як будуць фарміравацца цэны, адносіны, як будзе фарміравацца адзіны рынак газу", - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Таксама Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што па нафце Беларусь і Расія ўрэгулявалі ўсе пытанні да 2025 года. "Мы дамовіліся, што гэта будзе 24 млн т нафты ў год, а гэта роўна столькі, колькі патрэбна пад два нашыя заводы - Мазырскі і Наваполацкі НПЗ, пад іх 100-працэнтную загрузку. Уся нафта пойдзе толькі па трубе, раней мы пэўную колькасць прывозілі дарожным транспартам, што для нас было не вельмі выгадна. Мы знялі некаторыя іншыя свае абавязацельствы - напрыклад, пастаўку дызельнага паліва, бензіну ў Расію, шэраг іншых пытанняў. Па нафце мы ўсё закрылі", - заявіў ён.

Пры гэтым намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што ўсе гэтыя пытанні неабходна вырашаць для таго, каб беларускія прамысловыя прадпрыемствы працавалі ў роўных умовах з суб'ектамі гаспадарання ў краінах ЕАЭС. "Мы ўжо шмат разоў прыводзілі гэтыя лічбы: хіба гэта роўныя ўмовы, калі МАЗ плаціць 11,3 цэнта за кВт гадз, а яго калега-канкурэнт расійскі КамАЗ плаціць 4 цэнты? Мы для гэтага і ішлі ў Еўразійскі эканамічны саюз, каб стварыць роўныя ўмовы. Таму і вырашаем такія складаныя праблемы, якія часам аднімаюць і год, і паўтара, каб выйсці на кампраміснае рашэнне. Так, ёсць саюз, але кожны адстойвае і свае нацыянальныя інтарэсы - гэта натуральны працэс", - канстатаваў ён.

Як паведамляў раней Уладзімір Сямашка, Беларусь і Расія падпісалі дакумент, які рэгулюе газавае пытанне ў 2017-2019 гадах. Адзіны рынак газу ў ЕАЭС павінен быць створаны да 2025 года. Цяпер Беларусь і Расія абмяркоўваюць прынцыпы яго фарміравання і функцыянавання. Да 1 студзеня 2018 года пастаўлена задача падрыхтаваць адпаведныя дакументы ў гэтай частцы для іх разгляду і далейшага прыняцця. Калі гэтыя прынцыпы будуць узгоднены, тады гэты дакумент у пачатку 2019 года будзе прапанаваны партнёрам па Еўразійскім эканамічным саюзе - Казахстану, Кыргызстану і Арменіі. "Каб яны паглядзелі, ці гатовы яны на такіх прынцыпах фарміраваць рынак. Больш таго, мы дамовіліся з Расіяй, што калі раптам па нейкіх прычынах не захочуць нашы партнёры, тады мы рынак газу будзем ствараць на дваіх - РФ і Беларусь", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі