26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствы фінансаў Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і камянямі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінфіна Беларусі.
У Маскве адбылася сустрэча намесніка міністра фінансаў Беларусі Уладзіслава Татарыновіча з намеснікам міністра фінансаў Расіі Аляксеем Маісеевым.
На сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі, у тым ліку па паглыбленні кааперацыйных сувязей паміж суб'ектамі гаспадарання ювелірнага рынку Расіі і Беларусі. Таксама былі разгледжаны і зацверджаны дакументы, накіраваныя на рэалізацыю пілотнага праекта па развіцці лічбавага гандлю ювелірнымі вырабамі ў мэтах нарошчвання сумеснага экспарту ювелірнай прадукцыі.