23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Мінэканомікі Беларусі і Мінэканамразвіцця Расіі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў галіне макраэканамічнага прагназавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Дэлегацыя Міністэрства эканомікі Беларусі на чале з намеснікам міністра Дзмітрыем Ярашэвічам наведала Маскву для ўдзелу ў рабочай сустрэчы ў Міністэрстве эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі.
"Разам з расійскімі калегамі эксперты Мінэканомікі абмеркавалі арганізацыйныя аспекты працэсу распрацоўкі макраэканамічных прагнозаў у Расіі і ў Беларусі, інструментарый, які выкарыстоўваецца, падыходы да распрацоўкі і ўдакладнення сцэнарыяў развіцця, азнаёміліся з механізмам абмену аператыўнымі данымі паміж суб'ектамі Расійскай Федэрацыі", - расказалі ў прэс-службе.
Асобным пытаннем парадку дня стала магчымасць абмену інфармацыяй аб прагнозах сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін на пастаяннай аснове.