9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў правёў сустрэчу з міністрам прамысловасці і гандлю Расіі Антонам Аліханавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама Беларусі.
Абмеркаваны бягучы стан і перспектывы сумесных імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектаў у прамысловасці, а таксама мерапрыемствы па фарміраванні адзінай прамысловай палітыкі.
Бакі канстатавалі высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Падкрэслена дадатная дынаміка прамысловай кааперацыі. Таксама міністры выказалі ўпэўненасць, што трэнд на нарошчванне саюзнага тэхналагічнага суверэнітэту будзе прадоўжаны.
У лютым гэтага года ведамствы дзвюх краін зацвердзілі план мерапрыемстваў на 2024-2026 гады. Бакі дамовіліся распрацоўваць сумесныя інвестыцыйныя, кааперацыйныя і імпартазамяшчальныя праекты.