20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Віктара Рыбака, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Іране, з міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін і пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага беларуска-іранскага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Пасол Беларусі выказаў удзячнасць міністру замежных спраў Ірана за аказанае садзейнічанне ў яго дзейнасці па развіцці двухбаковых адносін.
У сваю чаргу Махамад Джавад Зарыф пазітыўна ацаніў намаганні кіраўніка беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва па пашырэнні адносін з Іранам.