22 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Аб пошуку новых шляхоў узаемнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ішла размова 21 верасня на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрыя Лазарчыка з намеснікам міністра замежных спраў Ірана Ібрагімам Рахімпурам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, маючых узаемны інтарэс, а таксама абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-іранскіх адносін. Асаблівая ўвага была ўдзелена рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей і далейшай інтэнсіфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.