14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч 13 красавіка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Саідам Яры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі абстаноўку на Блізкім Усходзе, актуальныя пытанні развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне краін у рамках міжнародных арганізацый.
Асноўнае абмеркаванне было накіравана на правядзенне чарговых пасяджэнняў сумесных беларуска-іранскіх камісій па пытаннях эканомікі, вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій.